РоСтра - The Single

Новости форума. Афиши. И прочие околомузыкальные события.

Модератор: chinaski

Ответить
Сообщение
Автор
Аватара пользователя
Eduard
Ветеран
Сообщения: 1830
Зарегистрирован: Вс сен 12, 2004 6:58 am
Откуда: DJ's TRIP-HOP team
Контактная информация:

РоСтра - The Single

#1 Сообщение Eduard » Чт янв 17, 2008 3:55 pm

Изображение

Мы звыкла прачынаемся раніцай, звыкла спрасонку шукаем нагой тапак на падлозе, звыкла снедаем, звыкла мыемся, апранаемся, звыкла працуем, як звычайна сустракаемся з сябрамі... звыкла кудысьці йдзем і кудысьці вяртаемся... Дзень за днем, тыдзень за тыднем...
Але часам нешта і нехта мяняе звыклы ход рэчаў і рэчы перастаюць быць звыклымі... Мы запускаем музычны дыск, проста, як звычайна, фонам. Але раптам гук запаўняе сабой усю свабодную вакол цябе прастору, потым – усю несвабодную. Затым ён напаўняе цябе, пасьля чаго ўжо твае жыцьце набывае новае гучаньне...
Мы ймкнуліся, каб такім дыскам стаў сінгл гурта РоСтра «The Single».
У двух словах пра песьні сінгла.

“Для Бацькаўшчыны”
Песьня вяселая, пад яе можна танчыць, калі душа папросіць. Адна з першых песень, з якой пачалася РоСтра ў тым выглядзе, у якім яе можна бачыць і чуць зараз. Гэтая песьня можа быць нават своеасаблівым сымбалям гурта: нарадзілася на адным дыханьні, пастаянна зьмяняецца й дапрацоўваецца, дапаўняецца новымі элементамі й новымі формамі гучаньня. Акрамя таго, варыянт, запісаны для дыска, некалькі адрозьніваецца ад канцэртнай версіі. Складана сказаць, які варыянт лепш: кожны добры па-свойму й яны не могуць параўнацца. Таму ёсьць магчымасьць вызначыць, які варыянт мы напісалі менавіта для цябе. Бо, як вядома, кожнаму сваё...


«За крок да сонца»
Песьня гарадскіх рамантыкаў, здольных разглядзець усход і заход у каменных джунглях горада, злавіць сонца на шкельца гадзінніка й перадаць яго промні таму, хто яго не заўважыў, захаваць цяпло свайго сэрца сярод бетону й металу, і захаваць новы дзень сонечнай усьмешкай. Песьня дастаткова простая й па тэксту й па пабудове. Як і нашае жыцьце. А ці трэба ўскладняць?..

«Куфар»
Песьня напісана для альбома, выпушчанаму да юбілею беларускай паэткі Л. Геніюш «Л.Геніюш. Мэлёдыка паэзіі» на словы з паэмы «Куфар». Калі яе чуеш, складана паверыць, што яна была напісана за два тыдні на словы, якія былі абраныя выпадкова. А можа й не выпадкова... Кожны ў дзяцінстве, напэўна, не раз перабіраў рэчы бабулінай скрынкі, куфра са «скарбамі»: кожная рэч асаблівая, з асаблівым водарам. І над песьняй нам дапамаглі працаваць гэтыя ўспаміны з дзяцінства: адчуваньне бабулінай шурпатай далоні на шчацэ, дамашняя ўтульнасьць, пірагі й сочыва, і галоўнае – той пах рэчаў з бабулінага куфру. І няхай гэтая песьня паклікае з дальніх кутоў памяці гэтыя сьветлыя дзяцінскія ўспаміны, і ты ўспомніш той пах – пах тайны, пах загадкі, які зачароўвае і ахутвае.

«Запушчаны палац»
Песьня пра тое, што ўтойваюць у сябе закінутыя замкі. Зараз у Беларусі велізарная колькасьць такіх паўразбураных, а, часьцяком, і цалкам страчаных помнікаў архітэктуры. Іх разбурае час, вандалы яму дапамагаюць. Мясцовыя жыхары разьбіраюць сцены замкаў і выкарыстоўваюць цэглу для будоўлі гаспадарчых будынкаў. А кожная сцяна, кожная цагліна – маўклівыя сведкі гістрыі нашай краіны. Нехта зь іх помніць дзіўныя пастаноўкі радзівілаўскіх тэатраў, нехта – боль і адзіноту караля Жыгімонта пасьля страты каханай Барбары, нехта – першыя крокі Марты Скаўронскай, якая стала вядомай, як Кацярына І. Яны памятаюць раскошу баляў й жахі бітваў, яны сведкі таямніц і змоў. Камусьці пашчасьціла ўбачыць дзікае паляваньне караля Стаха, а камусьці гістраычныя моманты, якія маюць значэнне для лёсу краіны. Кожнаму з разбураных і закінутых замкаў есьць што ўзгадаць і што распавесьці...
Музыкі РоСтры ў час вандровак па Беларусі здымалі на пленку руіны закінутых замкаў. Гэтыя здымкі пасьля сталі матэрыялам для кліпа.
Гэтая песьня, напісаная на санет Янкі Купалы – магчымасьць звярнуць увагу на тое, што адбываецца з нашай гісторыяй, з яе помнікамі.
Дарэчы, упершыню песьня была выканана на дабрачынным фэсту «Крэўскія камяні-2005», дзе зьбіраліся сродкі на кансэрвацыю Крэўскага замка. Чым уславіўся гэты замак і горад Крэва? Гэта нашая гісторыя.

“У вырай”
Песьня, таксама напісаная на верш Я. Купалы. Стыль і мелодыку песьні абумовіла ўсведамленне таго, што новае гучанне прыдаецца не проста прыгожаму і меладычнаму вершу, а вершу Янкі Купалы – сімвала беларускай нацыянальнай культуры. Янка Купала – гэта не проста пласт беларускай літэратуры – гэта нацыянальны здабытак. І наданьне легкай агранкі ўжо ідэальнаму твору робіць гэтую кампазіцыю добрым прыкладам новага гучання класікі.

“У вырай (tweezers_mix)”
Гэтая песьня – эксперымент і прыклад таго, што ўсе ў жыцці адбываецца тады, калі мусіць адбыцца, і не раней. РоСтра даўно планавала зрабіць рэмікс на адну з песень. Спробы зрабіць самім цікавы рэмікс на сваю песьню ні да чаго канкрэтнага не прывялі. А ў адзін у адзін выдатны момант нечакана з’явіліся хлопцы з менска-піцерскай каманды «Tweezers», якія знайшлі песьню «У вырай» на складанцы «Песьні Свабоды-3» і прапанавалі зрабіць рэмікс на яе. Мы згадзіліся. І атрымалі незвычайную для нас кампазіцыю і ўпэўненасьць у тым, што ўсе будзе, трэба толькі правільна захацець.



Такім чынам, складана адным словам вызначыць стыль сінгла. У ім, як звычайна вяршэнствуе свабода творчасьці – свабода стылю, характэрная для РоСтры. Нам бы хацелася, каб пасьля таго, як вы праслухаеце дыск, вы б успомнілі тое прыемнае, што захоўваецца ў глыбіні памяці, і проста так не з’яўляецца, толькі па асаблівых выпадках, каб вы ўсьміхнуліся сваім успамінам і таму, што побач з вамі зараз, каб усьвядомілі сябе часткай нашае гісторыі, каб вы атрымалі маленькі зарад аптымізму і адчуваньне таго, што жыцьце выдатнае... Такія дробязі мы не заўважаем у штодзеннай мітусьні... Наш дыск – гэта адлюстраваньне сьвету, рэчаіснасьці такой, якой мы яе бачым... І мы гатовыя падзяліцца гэтым з вамі.

Прэзентацыя сінгла адбудзецца 20 студзеня ў фальварку Добрыя Мысьлі (Магілеўская, 12/1 (100метраў ад м. “Інстытут Культуры”). Замова квіткоў па тэлефонах: (029)7761825, (029)1745812

http://rostra.info
Worldwide dj's TRIP-HOP team

Аватара пользователя
Eduard
Ветеран
Сообщения: 1830
Зарегистрирован: Вс сен 12, 2004 6:58 am
Откуда: DJ's TRIP-HOP team
Контактная информация:

#2 Сообщение Eduard » Вт янв 22, 2008 3:53 pm

Спампаваць песьні з "The Single" ў заніжанай якасьці можна тут: http://rostra.info/download.php?list.4

відэакліп - тут: http://rostra.info/download.php?view.18
Worldwide dj's TRIP-HOP team

Червь
Завсегдатай
Сообщения: 699
Зарегистрирован: Вт янв 17, 2006 9:27 am

#3 Сообщение Червь » Вт янв 22, 2008 4:09 pm

А почему в одном посте используются слова "сымбаль" и "сімвал"? Или это типа разные слова?

И почему сингл, в котором все песни имеют белорусские названия (а скорее всего, и тексты), называется "The Single"? Неувязочка какая-то получается. :D

-=Znake=-
Ветеран
Сообщения: 957
Зарегистрирован: Ср мар 01, 2006 12:13 am
Контактная информация:

#4 Сообщение -=Znake=- » Вт янв 22, 2008 4:14 pm

Червь писал(а):И почему сингл, в котором все песни имеют белорусские названия (а скорее всего, и тексты), называется "The Single"? Неувязочка какая-то получается. :D
Это хитрый маркетингоывй ход ))
Spector NS JH5/Gould GGi5/Sadowsky Metro RS-5/Fender Precision/Fender Jazz Bass JP Signature/Peavey Cirrus 6

Аватара пользователя
Eduard
Ветеран
Сообщения: 1830
Зарегистрирован: Вс сен 12, 2004 6:58 am
Откуда: DJ's TRIP-HOP team
Контактная информация:

#5 Сообщение Eduard » Вт янв 22, 2008 4:30 pm

Червь писал(а):А почему в одном посте используются слова "сымбаль" и "сімвал"? Или это типа разные слова?
Гэта адное й тое ж
Червь писал(а):И почему сингл, в котором все песни имеют белорусские названия (а скорее всего, и тексты), называется "The Single"? Неувязочка какая-то получается. :D
Ой богі богі :) :) :)
Worldwide dj's TRIP-HOP team

serious
Site Admin
Сообщения: 3271
Зарегистрирован: Чт июл 28, 2005 12:18 pm
Откуда: minsk
Контактная информация:

#6 Сообщение serious » Вт янв 22, 2008 5:07 pm

шестерёнки на обложке, прям как у клёндайка)

Аватара пользователя
Eduard
Ветеран
Сообщения: 1830
Зарегистрирован: Вс сен 12, 2004 6:58 am
Откуда: DJ's TRIP-HOP team
Контактная информация:

#7 Сообщение Eduard » Вт янв 22, 2008 6:13 pm

Нешта ты пургу сееш
Worldwide dj's TRIP-HOP team

serious
Site Admin
Сообщения: 3271
Зарегистрирован: Чт июл 28, 2005 12:18 pm
Откуда: minsk
Контактная информация:

#8 Сообщение serious » Вт янв 22, 2008 7:47 pm

ассоциации
первые

Аватара пользователя
Eduard
Ветеран
Сообщения: 1830
Зарегистрирован: Вс сен 12, 2004 6:58 am
Откуда: DJ's TRIP-HOP team
Контактная информация:

#9 Сообщение Eduard » Вт янв 22, 2008 10:49 pm

:D :D :D
Worldwide dj's TRIP-HOP team

Червь
Завсегдатай
Сообщения: 699
Зарегистрирован: Вт янв 17, 2006 9:27 am

#10 Сообщение Червь » Ср янв 23, 2008 12:41 pm

Фи, а я думал, это типа молния. Типа на джинсах. Было бы пикантно. :D

Аватара пользователя
Eduard
Ветеран
Сообщения: 1830
Зарегистрирован: Вс сен 12, 2004 6:58 am
Откуда: DJ's TRIP-HOP team
Контактная информация:

#11 Сообщение Eduard » Ср янв 23, 2008 1:21 pm

Червь писал(а):Фи, а я думал, это типа молния. Типа на джинсах. Было бы пикантно. :D
Такое нам у галаву не прыйшло б ))))))
Worldwide dj's TRIP-HOP team

Ответить